Дзень салідарнасьці: Расьцяжка над праспэктам Пушкіна

Актывісты руху «Маладая Беларусь» вывесілі дзесяцімэтровую расьцяжку «Свабоду Аўтуховічу, Асіпенку, Дубскаму!» на мосьце над праспэктам Пушкіна ў Менску.
Так актывісты адзначылі Дзень салідарнасьці, які спраўляе дэмакратычная грамадзкасьць 16 чысла кожнага месяца.

Таксама актывісты «Маладой Беларусі» распаўсюдзілі ўлёткі пра палітзьняволеных з заклікамі далучыцца да акцыі салідарнасьці сёньня на Кастрычніцкай плошчы а 18-й гадзіне.

Паводле кіраўніка гарадзкой незарэгістраванай арганізацыі «Маладой Беларусі» Валеры Саковіча, акцыі салідарнасьці з палітзьняволенымі «ёсьць адным з прыярытэтаў «Маладой Беларусі»:

«Пакуль у турме будзе заставацца хоць адзін наш паплечнік — мы штодзень будзем патрабаваць ягонай свабоды!».