Дашкевіча і Шэіна пяць гадзін трымалі на мяжы

Лідэра “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча і сустаршыню аргкамітэту для стварэньня БХД Аляксея Шэіна затрымалі на беларуска-латыскай мяжы.

Іх правялі на асабісты надгляд. Цягам пяці гадзінаў супрацоўнікі мытні і памежнікі раіліся са сваім кіраўніцтвам, пасьля чаго адпусьцілі затрыманых.