МВФ прагназуе страты на 2 мільярды даляраў

Міжнародны валютны фонд папярэдне ацаніў страты беларускай эканомікі з-за зьменаў умоваў імпарту нафты. Гэтыя страты могуць скласьці 2 мільярды даляраў.

Пра гэта заявіў кіраўнік місіі МВФ, якая ад 3 лютага працуе ў Беларусі, Крыс Джарвіс, падчас выступу на міжнароднай канфэрэнцыі ў Менску.

Місія МВФ дасьць ацэнку наступстваў крызісу і зьнешніх шокаў для Беларусі. Цягам тыдня місія МВФ плянуе сустрэчу з уладамі Беларусі, дзе маюць абмяркоўвацца гэтыя пытаньні, перадае Інтэрфакс.

Нагадаем, з 2010 году Расея зьмяніла ўмовы пастаўкі нафты ў Беларусь. Новы мэханізм прадугледжвае бязмытную пастаўку 6,3 мільёна тон нафты для ўнутранага спажываньня, астатнія пастаўкі будуць ажыцьцяўляцца са стопрацэнтным мытам.