Андрэя Пачобута папярэдзілі міліцыянты

Андрэй Пачобут

У 13:20 у памяшканьне фірмы “Палёніка” ўвайшлі два супрацоўнікі міліцыі, зь імі быў відэаапэратар.
Яны папярэдзілі старшыню Галоўнай рады Саюзу палякаў (на чале з А.Борыс) Андрэя Пачобута, што актывісты арганізацыі нібыта рыхтуюць несанкцыянаваную акцыю.

Спадар Пачобут адказаў, што а 15-й гадзіне яны хочуць запаліць зьнічы ля памятнай шыльды, прысьвечанай ахвярам сталінскіх рэпрэсій, і што акцыя пройдзе ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй.

Памятная шыльда прымацаваная да сьцяны сядзібы Саюзу палякаў у Горадні, дзе цяпер знаходзіцца кіраўніцтва праўладнага СПБ.