Бандарэнка і Багданкевіч – у акруговых камісіях

Зінаіда Бандарэнка

Прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі -- народныя артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка і былы старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Станіслаў Багданкевіч уключаныя сёньня ў склад (адпаведна) Кастрычніцкай і Фрунзенскай раённых (з правамі акруговых) выбарчых камісіяў па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў.
Такое рашэньне было прынятае сёньня.

Усяго Аб’яднаная грамадзянская партыя накіроўвала ў склад раённых камісіяў у Менску 9 чалавек.