Сідорскі чакае крэдыты

Сяргей Сідорскі

Прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі заявіў пра дамоўленасьць зь Кітаем на прыцягненьне крэдыту ў 10 мільярдаў даляраў.
Ён адзначыў, што чакае візыту віцэ-прэм'ера Кітая ў Менск у бліжэйшы час.

Раней была дасягнута дамоўленасьць з Эксімбанкам Кітая аб прыцягненьні крэдытных рэсурсаў на 5,7 мільярда даляраў. Канкрэтнае напаўненьне гэтых рэсурсаў праектамі будзе пачата ў 2010 годзе.