Экспэрты пра ўказ. ДАДАЮЦЦА КАМЭНТАРЫ

Адмыслоўцы ў галіне інтэрнэт-тэхналёгіяў камэнтуюць указ № 60 «Аб мерах па ўдасканаленьні выкарыстаньня нацыянальнага сэгмэнту сеткі Інтэрнэт». Сяргей Балыкін, Аляксандар Пласкавіцкі, Юры Зісер пра новы ўказ.

Поўны тэкст указу можна прачытаць ТУТ.

Указ № 60 зробіць “празрыстымі” ўсіх інтэрнэт-карыстальнікаў

Кацярына Сьмірнова
Дырэктар спэцыялізаванага выданьня “Компьютерные вести” Дзьмітрый Нізоўцаў лічыць, што “прычасаны” (у параўнаньні зь леташнім праектам) указ не выклікае асабліва нэгатыўнай рэакцыі. Аднак цяжка спрагназаваць, якімі падзаконнымі актамі ў пэрспэктыве будзе кіравацца куратар праекту “ўпарадкаваньня” беларускага сэктару інтэрнэту — Апэратыўна-аналітычны цэнтар пры адміністрацыі прэзыдэнта. Кіраўніца групы аналітыкаў фінансавага парталу infobank.by Кацярына Сьмірнова што тычыцца банкаўскай сфэры, ня бачыць падставаў да пагаршэньня сытуацыі: фінансавая галіна ўжо даўно пад пільным кантролем наглядных структураў як у рэальным сэктары, так і ў сеціве.




Юрыст Зьміцер Лабко: Асноўная небясьпека для інтэрнэту - у падзаконных актах


На перакананьне юрыста Зьміцера Лабко, сапраўдную небясьпеку нясуць не нормы ўказу, а наступныя падзаконныя акты, дзе цалкам могуць паўстаць “пілётныя” прапановы.

Зімоўскі: Чым мацнейшая дзяржава, тым меней яе хвалюе інтэрнэт

Алкясандар Зімоўскі
"Старшыня Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі, калюмніст “Советской Белоруссии” і сталы аўтар інтэрнэт-газэты “Беларускія навіны” (naviny.by) Аляксандар Зімоўскі : “Я выступаў супраць такіх формаў рэгуляваньня, калі запытвалі майго меркаваньня. Праўда, я не ўваходзіў ні ў якія камісіі, а выказваў сваё меркаваньне асабістае -- як чалавек, які глядзіць крыху наперад і бачыць будучае ўсё ж у разьвіцьці тэхналёгій, а не ў іхным удасканаленьні заканадаўчым чынам."

Старшыня БАЖ лічыць неабходнай міжнародную экспэртызу

Жана Літвіна
Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў лічыць, што наступствы прыняцьця ўказу пра рэгуляваньне інтэрнэту павінны вывучаць спэцыялісты і лічыць, што дапамагчы магла б паўнавартасная экспэртыза міжнародных структур, напрыклад АБСЭ або Рады Эўропы.



Андрэй Бастунец: “Трэба дачакацца нарматыўных актаў да ўказу”


Андрэй Бастунец
Юрыст Андрэй Бастунец з Беларускай асацыяцыі журналістаў зьвяртае ўвагу на тое, што да ўказу будуць яшчэ выдадзеныя і новыя юрыдычныя акты: «Да 1 траўня ўрад мусіць распрацаваць некалькі дакумэнтаў, напрыклад, аб сэртыфікацыі інтэрнэт-паслугаў і г.д. Таму ўсё ж такі больш дакладна зьмест гэтага ўказу можна будзе абмяркоўваць пасьля гэтага. Але бачна, што ўказ накіраваны на рэгуляваньне дзейнасьці ў Інтэрнэце."


Кірыла Пазьняк: “Інтэрнэтчыкаў падштурхоўваюць да самацэнзуры”

Кірыла Пазьняк
Кірыла Пазьняк,рэдактар інтэрнэт-газэты «Мы», у размове са «Свабодай» камэнтуе: «Цікавасьць да Інтэрнэту з ідэалягічнага боку цалкам зразумелая. Менавіта ў Інтэрнэт выціснутая незалежная прэса і актыўна разьвіваецца самадзейная журналістыка: пачынаючы ад блогаў і канчаючы скіданьнем рознай інфармацыі: і тэкставай, і мультымэдыйнай ад простых грамадзян. А самае галоўнае, што менавіта ў віртуальнай прасторы адбываецца значаная частка альтэрнатыўных камунікацый і ствараюцца розныя супольнасьці, у тым ліку і грамадзка-палітычныя.

Указ №60: Інтэрнэт-бізнэс – у зону by

Сяргей Балыкін
Камэнтуе прадпрымальнік і юрыст Сяргей Балыкін. Большасьць беларускіх крамаў знаходзяцца ў зоне by. Некаторыя знаходзяцца за межамі нашай краіны, некаторыя госцяцца ў Беларусі, гэта непрынцыпова. А вось што тычыцца рэклямных сайтаў – то іх па-за зонай by нават больш, чым у ёй. Тут яшчэ ўзьнікае пытаньне, што рабіць з фірмамі, якія працуюць на экспарт і разьмяшчаюць свае сайты ў дамэнных зонах тых краін, куды экспартуюць сваю прадукцыю.


Аляксандар Пласкавіцкі: “Бамбаваньне” інтэрнэту будзе кропкавае. Але зачэпіць многіх

Вось што на гэты конт мяркуе былы начальнік Галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўленьня адміністрацыі прэзыдэнта Аляксандар Пласкавіцкі: “Улада стварыла ўмовы, каб ўмешвацца ў інтэрнэт-прастору. Гэта азначае толькі адно: яны зараз больш уважліва чытаюць інтэрнэт і ён іх крыўдзіць. Па-дзіцячаму крыўдзіць: чытаюць пра сябе, крыўдзяцца”.

Юры Зісер пра ўказ аб рэгуляваньні Інтэрнэту ў Беларусі

Юры Зісер
"Наколькі я ведаю, будуць абмежаваньні карыстальнікаў па іх ініцыятыве. Калі бацькі хочуць, каб іх дзеці не хадзілі на порнасайты, ня ведалі, як зрабіць выбухоўку, то яны змогуць напісаць заяву свайму Інтэрнэт-правайдэру, і іх правайдэр заблякуе для іх такія сайты. Калі справа абмяжуецца порнасайтамі, то нічога страшнага. Сёньня Інтэрнэт на прадпрыемствах несвабодны, абмяжоўваюцца odnoklassniki.ru, сацыяльныя сеткі,сэрвісы бясплатнай электроннай пошты. Гэта агульная тэндэнцыя".