Мін’юст не даў дабро на забарону продажу алькаголю пасьля 22.00

Міністэрства юстыцыі не падтрымала ініцыятыву Менскага гарадзкога Савету дэпутатаў аб забароне продажу гарэлкі, пладова-ягадных він, піва ў крамах пасьля 22.00.

Пра гэта паведаміў старшыня Менгарсавету Міхаіл Матусевіч на апэратыўнай нарадзе ў Менгарвыканкаме, перадае БелТА.

“Мін'юст ліча, што асобныя пункты рашэньня сэсіі Менгарсавету не адпавядаюць заканадаўству. Рашэньне сталічных дэпутатаў Міністэрствам юстыцыі не зарэгістравана і таму не ўступіла ў сілу”, -- сказаў М.Матусевіч. Паводле меркаваньня Мін’юсту, незаконна даваць права мясцовым органам улады выступаць з ініцыятывай па забароне продажу алькагольнай прадукцыі.