Дваіх прадстаўнікоў БХД уключылі ў выбарчыя камісіі

У Глыбоцкую раённую выбарчую камісію ўвайшоў Юрась Кілбасіч, а ў Пастаўскую — Людміла Цыбулька. Яны вылучаліся шляхам збору подпісаў.
Двое прадстаўнікоў аргкамітэту ў стварэньні партыі БХД уключаныя ў склад тэрытарыяльных камісій па выбарах у мясцовыя саветы, паведаміў БелаПАН сустаршыня аргкамітэту Павал Севярынец.

Паводле ягоных слоў, у Глыбоцкую раённую выбарчую камісію ўвайшоў Юрась Кілбасіч, а ў Пастаўскую — Людміла Цыбулька. Яны вылучаліся шляхам збору подпісаў.

Усяго было вылучана 43 прадстаўнікі БХД. Аргкамітэт прапаноўваў сваіх прыхільнікаў у абласныя й Менскую гарадзкую выбарчыя камісіі, у камісіі ва ўсіх вялікіх гарадах і раёнах, «дзе будуць праходзіць найбольш моцныя кампаніі кандыдатаў» ад БХД. Паколькі хрысьціянскія дэмакраты не атрымалі дзяржаўную рэгістрацыю, прадстаўнікі вылучаліся шляхам збору подпісаў.