Жадобін абмяркуе вайсковыя справы ў Маскве

Юры Жадобін

Пытаньні разьвіцьця супрацоўніцтва Беларусі і Расеі будуць абмеркаваныя падчас візыту ў Маскву міністра абароны Беларусі Юрыя Жадобіна.
Візыт заплянаваны на 29 студзеня, перадае Інтэрфакс.

Падчас візыту плянуюцца перамовы зь міністрам абароны Расеі Анатолем Сердзюковым.