Праезд на транспарце падаражэе

Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі прапанавала падвысіць тарыф на праезд у гарадзкім грамадзкім транспарце на 100 рублёў.
Паводле міністра транспарту і камунікацый Івана Шчэрбы, гэта дазволіць закрываць сацыяльныя пытаньні працаўнікоў галіны.

Пытаньне аб падвышэньні тарыфу не разглядалася ад жніўня 2007 году. Аднак выдаткі транспартных арганізацый на пасажырскія перавозкі няспынна растуць і не акупляюцца: практычна ўсе такія перавозкі стратныя.