Раманчук: Лукашэнка здаўся

Яраслаў Раманчук

Cёньня ў Маскве Беларусь і Расея падпісалі пакет дакумэнтаў аб умовах пастаўках нафты ў 2010 годзе.

Кіраўнік цэнтра Мізэсу Яраслаў Раманчук адзначыў:

«У гэтым процістаяньні, безумоўна, выйграла Расея. Яна настойвала, каб сырая нафта бяз мыта трапляла ў Беларусь толькі ў памеры ўнутранага спажываньня, і гэты прынцып застаўся. Беларускі бок страціў ад гэтай дамовы каля 4% ВУП. Гэта магутная рэч, бо Беларусь павінна адаптаваць сёньня і свой плацёжны балянс, і валютную палітыку да таго, што ў бюджэце ня будзе грошай, каб разьлічваць на такі экстэнсіўны рост, які быў заплянаваны на гэты год. Лукашэнка здаўся, і Крэмль, відавочна, будзе працягваць сваю стратэгію на тое, што трэба дэкляраваць інтэграцыю, аб’яднаньне, павялічваць эканамічны ціск і пры гэтым дамагацца таго, што Крэмль мае намер дасягнуць. Прычым гаворка ідзе пра стварэньне адзінай эканамічнай прасторы, безумоўна, на правілах Расеі».