Васілевіч: “Настаўнікі самі робяць выбар”

Рыгор Васілевіч

Генэральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч паведаміў, што настаўнікі як дарослыя людзі маюць права самі выбіраць – быць сябрам партыі, ці – не.

Так ён пракамэнтаваў нядаўні выпадак, калі ў Менаблвыканкаме кіраўніца ўпраўленьня адукацыі Таіса Данілевіч у ультыматыўнай форме патрабавала ад настаўнікаў спыніць сваё сяброўства ў партыях. У іншым выпадку яна запатрабавала, каб тыя падалі заявы аб звальненьні на ўласнае жаданьне.