Рэбэка Гармс, дэпутатка фракцыі "зялёных" у Эўрапарлямэнце, якая назірала за ўкраінскімі прэзыдэнцкімі выбарамі ў Кіеве, кажа, што, на яе думку, выбары прайшлі "сумленна і празрыста".
У інтэрвію радыёстанцыі Deutsche Welle яна сказала:
"Я была ўвесь дзень у цэнтры Кіева на адным з выбарчых участкаў, і ў мяне склалася ўражаньне, што праца на ўсіх выбарчых участках была добра арганізавана", — сказала Гармс. "Для мяне як для назіральніка ў Кіеве няма прычынаў сьцьвярджаць, што на выбарах былі зарэгістраваныя якія-небудзь маніпуляцыі. Я магу толькі з пахвалай адзначыць, што выбары былі арганізаваныя належным чынам і надзвычай прафэсійна".