У Януковіча кажуць пра апошні дзень аранжавай улады

Віктар Януковіч на прэсавай канфэрэнцыі пасьля галасаваньня

У Партыі рэгіёнаў падлічылі, што іх кандыдат на прэзыдэнцкіх выбарах набраў галасоў болей, чым усе прадстаўнікі дзейнай улады разам.

Намесьніца старшыні партыі Ганна Герман, камэнтуючы вынікі экзыт-полаў заявіла:

“Гэта сапраўды апошні дзень аранжавай улады, калі лідэр апазыцыі набраў галасоў болей, чым усе прадстаўнікі дзейнай улады разам узятыя”.

Іншы лідэр партыі Мікола Азараў выказаў упэўненасьць у перамозе Віктара Януковіча ў часе другога туру галасаваньня 7 лютага.

У штабе Віктара Юшчанкі вынікаў экзыт-пол не камэнтуюць.