Бел-чырвона-белы сьцяг на ёлцы. Народнае фота

Жыхар Віцебску, які прасіў не называць ягонае імя, перадаў Радыё Свабода свае фатаздымкі, зробленыя на плошчы Перамогі 7 студзеня.
Яму ўдалося зьняць, як Сяргей Каваленка вывешвае бел-чырвона-белы сьцяг, як сьцяг здымаюць супрацоўнікі МНС, а таксама як актывіста затрымліваюць міліцыянты.

Падзеі са сьцягам фатаграфавалі і здымалі на відэа многія жыхары Віцебску.