Інфляцыя ў Беларусі ў 2009 годзе склала 10,1%

Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. У сьнежні інфляцыя трымалася на ўзроўні 1,3%.
У цэлым на 2009 год індэкс спажывецкіх цэн у Беларусі прагназаваўся на ўзроўні 109-111%.

На 2010 год інфляцыя заплянаваная ў межах 8-10%.