Сьвята для беларускіх бухгальтараў

Менскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў сумесна зь Міністэрствам фінансаў краіны ініцыююць усталяваньне прафэсійнага сьвята «Дзень бухгальтара».

Пра гэта сёньня паведаміла прэсавая служба саюза. Паведамляецца, што пакет неабходных дакумэнтаў ужо прайшоў прававую і юрыдычную экспэртызы ў Савеце Міністраў і падпісаны прэм’ерам Сяргеем Сідорскім. Цяпер ён перададзены ў Адміністрацыю прэзыдэнта.

Паводле статыстыкі, у краіне 300 тысяч бухгальтараў.

У паведамленьні таксама гаворыцца, што Дзень бухгальтара ўжо сьвяткуюць у ЗША, Расеі, Украіне і ў іншых краінах.