Статкевіч і Скрабец аб’ядноўваюцца

Мікола Статкевіч і Сяргей Скрабец

Аб’яднаўчы зьезд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада” і сацыял-дэмакратычнай партыі “Свабода” прызначаны на 20 лютага. Так вырашылі выканкамы абедзьвюх не зарэгістраваных афіцыйна партыяў на сумесным паседжаньні ў Менску.

Яны ж прынялі і зварот “Да прыхiльнiкаў сацыяльнай дэмакратыi”. У дакумэнце, сярод іншага, адзначаецца, што патэнцыйнымі прыхільнікамі сацыял-дэмакратыі можа зрабіцца бальшыня выбарцаў. Таму цяпер сацыял-дэмакратам як ніколі патрэбна кансалідацыя. “Народная грамада” і “Свабода” заклікаюць “далучыцца да працы па падрыхтоўцы зьезду і ўдзелу ў аб’яднанай партыі ўсіх прыхільнікаў незалежнасьці, сацыяльнай дэмакратыі і эўрапейскага выбару для нашай краіны”.