120 мільёнаў даляраў на прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне

Цэнтральная выбарчая камісія на сваім паседжаньні зацьвердзіла суму на фінансаваньне выбарчай кампаніі ў 969,6 мільёнаў грыўняў.
На выдаткі самога Цэнтрвыбаркаму зацьверджана 22 мільёны 646 тысяч грыўняў, акруговых камісій — 462 мільёны 268 тысяч, на правядзеньне паўторнага галасаваньня — 458 мільёнаў 800 тысяч грыўняў, перадае «Інтэрфакс».

Сродкі на правядзеньне выбараў павінны выдаць міністэрства фінансаў і казначэйства. Закон жа аб дзяржаўным бюджэце на 2010 год пакуль не зацьверджаны.

На паседжаньні ЦВК ў сьнежні размова ішла пра суму, блізкую да 941 мільёна 285 тысяч грыўняў.

Аналітыкі лічаць, што ў другі тур выйдуць прэм’ер-міністар Юлія Цімашэнка і лідэр апазыцыі Віктар Януковіч.

Апроч іх на пасаду прэзыдэнта прэтэндуюць прэзыдэнт Віктар Юшчанка, Анатоль Грыцэнка, Алег Цягнібок ды іншыя кандыдаты.

Выбары прызначаныя на 17 студзеня.

Your browser doesn’t support HTML5

Расея ці Захад? Апытаньне ў Кіеве