Украіна рэзка ўздымае плату за транзыт расейскага газу

Ад 2010 году плата за транзыт расейскага газу па тэрыторыі Ўкраіны ўздымаецца да $2,7 за тысячу кубамэтраў на адлегласьць 100 кілямэтраў.

Аб гэтым агенцтву “РИА Новости” паведаміў афіцыйны прадстаўнік расейскай кампаніі “Газпром” Сяргей Купрыянаў. Ён таксама патлумачыў, што стаўка разьлічваецца па складанай формуле, і што $2,7 за тысячу кубамэтраў на адлегласьць 100 кілямэтраў – гэта сярэдняя цана за год.