Дапамога для догляду дзіцяці павялічыцца

З Новага году павялічваецца памер дапамогі для догляду дзіцяці да трох гадоў з 80 да 100% бюджэту пражытковага мінімуму. Адпаведны ўказ падпісаў 24 сьнежня кіраўнік краіны, паведамляе прэсавая служба прэзыдэнта.

Цяпер памер дапамогі складае 80% бюджэту пражытковага мінімуму, або 200 тысяч рублёў. Пасьля павышэньня ён складзе 250 тысяч рублёў.