З 1 студзеня на 9% павялічацца пэнсіі

У Беларусі з 1 студзеня 2010 года павялічваюцца памеры ўсіх відаў пэнсіяў у сярэднім на 9%.
24 сьнежня адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы, паведамляе БЕЛТА з спасылкай на прэс-службу прэзыдэнта.

У выніку памер сярэдняй пэнсіі ў студзені 2010 году складзе 468 тысяч рублёў і павялічыцца ў параўнаньні зь лістападам 2009 году на 38,5 тысяч.