Аварыя на МКАД: сутыкнуліся болей за 50 аўтамабіляў

На кальцавой дарозе ў Менску раніцай 24 сьнежня сутыкнуліся больш за 50 аўтамабіляў. Па словах інспэктараў ДАІ, “спрацаваў прынцып даміно, калі адно ДТЗ цягне за сабой ланцужок іншых”.
Затор з-за аварыі працягнуўся ад вуліцы Ангарскай да мікрараёна Ўручча.

Пацярпелых няма, паведамілі БелаПАН у аддзеле агітацыі і прапаганды ДАІ Менску.

Прычыны аварыі расьсьледуюцца, але галоўнымі фактарамі сталі галалёд і перавышэньне хуткасьці.

У такое надвор'е аўтаінспэкцыя заклікае кіроўцаў на кальцавой дарозе ехаць з хуткасьцю не 90, а 40—50 км/г.