Сьвет учора і сёньня: 20-21 сьнежня

Тысячы іранцаў сабраліся ў горадзе Ком, каб разьвітацца з адным з найбольш знаных рэлігійных дзеячоў Ірану, аяталом Хусэйнам Алі Мантазэры. Мантазэры памёр у нядзелю ў веку 87 гадоў.

Акцыя актывістаў "Грынпісу" ў Нью-Дэлі – "пахавальная працэсія" зямнога шара. Пад шарам – подпіс "Кліматычны крах – гэта не варыянт".

На Чырвоным пляцы ў Маскве сабраліся людзі, каб ускласьці кветкі да магілы Сталіна з выпадку 130 угодкаў з дня ягонага нараджэньня.

Мааісты – прыхільнікі Камуністычнай партыі Нэпалу – на акцыі пратэсту ў Катманду ў другі дзень трохдзённага агульнага страйку. Мэта страйку – зрабіць ціск на ўрад краіны з мэтаю аднавіць у функцыях былога генэрала Рукмангада Катавала.

Івана Дэм'янюка дастаўляюць у мюнхэнскі суд. 89-гадовага ўкраінца, які пасьля вайны жыў у ЗША, вінавацяць у суўдзеле ў нацысцкіх злачынствах, учыненых у лягерах сьмерці ў Сабібуры і Майданку ў Польшчы і Флёсэнбургу ў Нямеччыне.

Трохгадовыя сіямскія блізьняткі з Банглядэш – перад выпісваньнем з Каралеўскага дзіцячага шпіталю ў Мэльбурне. Апэрацыя разьдзяленьня зрослых макаўкамі дзяўчат была праведзеная ў шпіталі ў сярэдзіне лістапада.

Паўднёвакарэйскія паштары ў касьцюмах Дзядоў Марозаў развозяць на матацыклах калядныя гасьцінцы.

Рэдкія мінакі на Нацыянальнай алеі ў Вашынгтоне. Адзін з наймацнейшых сьнегападаў апошніх дзесяцігодзьдзяў абрынуўся на тэрыторыю ўсходняга ўзьбярэжжа ЗША. У чатырох штатах цалкам паралізавана транспартная сыстэма. Тысячы жыхароў засталіся без электрыкі.

Палярны мядзьведзь бавіцца ў сьнезе. Ротэрдам, заапарк "Блійдорп".

Перадкаляднае шоў дэльфінаў і іх муштравальнікаў у такійскім гатэлі "Прынц Шынагава".