Віцэ-міністар замежных спраў Літвы Шарунас Адамавічус сустрэўся з прадстаўнікамі літоўскай меншасьці ў Беларусі і абмеркаваў актуальныя для грамады пытаньні.
Ад 2010 году міністэрству замежных спраў Літвы даручана адказваць за сувязі зь літоўцамі, якія жывуць па-за межамі краіны.
Віцэ-міністар пабываў у школах у вёсках Рымдзюны і Пеляса, а таксама ў літоўскім дзіцячым садку.
Падчас наведваньня агульнаадукацыйнай школы ў вёсцы Рымдзяны віцэ-міністар адзначыў важнасьць вывучэньня літоўскай мовы і літаратуры на належным узроўні. Паводле Адамавічуса, у вучняў старэйшых клясаў павінна быць больш штотыднёвых урокаў літоўскай мовы. Цяпер вучні маюць два ўрокі на тыдзень. Таксама ў Рымдзюнах віцэ-міністар наведаў літоўскі дзіцячы садок.
У літоўскіх агульнаадукацыйных школах вучацца каля 200 вучняў, там працуюць настаўнікі зь Беларусі і Літвы.
Падчас наведваньня Гардыні спадар Адамавічус сустрэўся з прадстаўнікамі літоўскай грамады і абмеркаваў плянаваныя мерапрыемствы, прысьвечаныя 600-годзьдзю Грунвальдзкай бітвы.
У Менску літоўскі віцэ-міністар сустрэўся з намесьнікам міністра замежных спраў Беларусі Валерам Варанецкім.
Нагадаем, на пачатку сьнежня літоўскі прэзыдэнт Даля Грыбаўскайце сустрэлася ў Вільні з вучнямі літоўскіх школаў у Пелясе і Рымдзюнах, што на Гарадзеншчыне, і заклікала іх не забывацца пра тое, што яны — “паслы Літвы ў Беларусі”.
“Вы нам вельмі дарагія, — зьвярнулася да вучняў зь Беларусі Даля Грыбаўскайтэ. — Вы размаўляеце, вучыцеся, сьпяваеце па-літоўску. Аднак вы павінны імкнуцца больш вучыцца і працаваць, паколькі вы нашы дзеці, паслы Літвы”.
“Я хачу, каб вы заўсёды адчувалі радасць і гонар быць літоўцамі”, — дадала, разьвітваючыся са школьнікамі зь Беларусі, кіраўніца Літвы.