Кабякоў супакойвае аўтамабілістаў

“Мы не плянуем падвышаць мыта на легкавыя аўто”, — заявіў віцэ-прэм’ер ураду Беларусі Андрэй Кабякоў, адказваючы на пытаньні дэпутатаў Нацыянальнага сходу.
“Фізычныя асобы, якія займаюцца ўвозам аўтамабіляў, пакуль могуць не хвалявацца. Ад 1 студзеня 2010 году ўмовы іх працы ніяк ня зьменяцца”, — запэўніў Кабякоў.