Лукашэнка ўхваліў продаж банку

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка сваім указам № 618 ухваліў продаж Ашчаднаму банку Расеі беларускага БПС-Банку за 280,73 мільёна даляраў.
Ва ўказе гаворыцца, што ў 2009 годзе Ашчаднаму банку будуць прададзены 835 мільёнаў 503 тысячы 963 акцыі “БПС-Банку” па дагаворнай цане 0,336 даляра за 1 акцыю, перадае Інтэрфакс.

"БПС-Банк" створаны ў сьнежні 1991 года. Цяпер банк займае 4-е месца з 32 беларускіх банкаў па памеры валавых актываў.