Кіраўнікі МЗС Украіны, Беларусі і Азэрбайджану дамовіліся аб сустрэчы


Украінскі міністар замежных спраў Пятро Парашэнка прапанаваў сваім беларускаму і азэрбайджанскаму калегам Сяргею Мартынаву і Эльмару Мамэд’яраву правесьці сустрэчу ў фармаце ўдзельнікаў “Ўсходняга партнэрства” ў першай палове лютага наступнага году.

Як паведамляе прэсавая служба ўкраінскага МЗС, прапанова была зробленая на аўторкавым паседжаньні кіраўнікоў МЗС краін Эўразьвязу, а таксама Беларусі, Украіны, Азэрбайджану, Армэніі, Грузіі і Малдовы ў Брусэлі. Міністры зьбіраюцца абмеркаваць тэму Эўразійскага нафтавага калідору, а таксама пытаньні, зьвязаныя з ініцыятывай “Усходняга партнэрства”.