Цану газу абмяркуюць заўтра ў Маскве

Пытаньне пра кошт газу для Беларусі будуць разглядаць заўтра ў Маскве. Пра гэта паведаміў міністар фінансаў Андрэй Харкавец.
“Я ўжо неаднаразова называў кошт газу для Беларусі, які закладзены ў бюджэт, — 166 даляраў за 1000 кубічных мэтраў. Але давайце дачакаемся таго часу, калі ўсе дакумэнты будуць падпісаныя”, — сказаў міністар.