Аляксандар Рыбак прасьпявае “Казку” для Абамы

Аляксандар Рыбак

Пераможца сьпеўнага конкурсу “Эўрабачаньне-2009” нарвэжац беларускага паходжаньня Аляксандар Рыбак будзе ўдзельнічаць у канцэрце з нагоды ўзнагароджаньня прэзыдэнта ЗША Барака Абамы Нобэлеўскай прэміяй міру.

Імпрэза адбудзецца ў Осла 11 сьнежня.

Рыбак выканае сваю кампазыцыю Fairytale ("Казка"). Ён выступіць у суправаджэньні сымфанічнага аркестру нарвэскага тэлебачаньня, паведамляе БелаПАН.