Выкарыстаньне інтэрнэту зь яго вялікімі магчымасьцямі шырокага і імгненнага распаўсюджваньня інфармацыі можа зрабіцца магутнай зброяй у руках вашых нядобразычліўцаў.
Пра гэта піша ў адным з апошніх нумароў “The Wall Street Journal” у артыкуле “Помста ў інтэрнэце: лёгка, як ніколі раней”.
Паклёп у інтэрнэце зрабіўся і клопатам беларускіх праваабаронцаў (гл. “За інтэрнэт-паклёп можна трапіць за краты на тры гады”).
Адмыслоўцы ў “The Wall Street Journal” даюць шэраг парадаў, якія тычыцца пераважна тых ахвяраў інтэрнэт-помсты, якія жывуць у Злучаных Штатах. Аднак ёсьць парада, якая ўнівэрсальная для ўсіх – не адказваць праз інтэрнэт або электронную пошту тым, хто робіць паклёп на Вас, не ўступаць зь імі ў дыскусію, бо гэта толькі распальвае помсту.
А ці былі вы ахвяраю інтэрнэт-помсты? Якія спосабы прадухіліць гэтую зьяву ці змагацца зь ёю можаце параіць?