Лукашэнка атрымаў ад Бэрлюсконі больш, чым чакаў

Сыльвіё Бэрлюсконі

“Як яго ні дзяўбуць, судзяць, ня судзяць, з жанчынамі падглядваюць, гэта моцны палітык,-- падзяліўся ўражаньнямі ад Сыльвіё Бэрлюсконі А.Лукашэнка.
Паводле А.Лукашэнкі, Бэрлюсконі —харызматычны, жвавы чалавек, ягоны візыт – жэст падтрымкі Беларусі ў Эўразьвязе.

“Абаперціся на такога магутнага палітыка – гэта вялікая справа. Бэрлюсконі не пабаяўся прыехаць у Беларусь, яны хочуць працаваць зь Беларусьсю, яны прыйшлі першымі. А хто першым прыйшоў – атрымае лепшыя ўмовы”-- заявіў Лукашэнка на наступны дзень пасьля візыту прэм’ера Італіі ў Менск.

Як падае Інтэрфакс, Лукашэнка зазначыў, што атрымаў ад сустрэчы з Бэрлюсконі больш, чым чакаў, і дамовіўся зь ім на новыя кантакты і сустрэчы.