Мартынаў паехаў у Афіны

Сяргей Мартынаў

Беларуская дэлегацыя на чале зь міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым накіравалася ў сталіцу Грэцыі, дзе адбудзецца пасяджэньне Рады кіраўнікоў замежных ведамстваў краін-удзельніц АБСЭ.
Галоўнай тэмай для дыскусіі абранае фармаваньне новай архітэктуры эўрапейскай бясьпекі. Міністры замежных спраў разгледзяць шэраг праектаў дакумэнтаў вайскова-палітычнага, эканамічнага і экалягічнага характару,-- паведаміла прэсавая служба МЗС Беларусі.