Эўразьвяз скасоўвае візы для Македоніі, Чарнагорыі і Сэрбіі

Bosnia and Herzegovina - generic: EU, flag.

Эўрапейскі Зьвяз скасоўвае візавы рэжым для грамадзянаў трох былых югаслаўскіх рэспублік – Македоніі, Чарнагорыі і Сэрбіі. Рашэньне набывае моц 19 сьнежня.
Грамадзяне трох гэтых краінаў карысталіся правам бязьвізавага ўезду цягам 40 гадоў – у час, калі яны ўваходзілі ў Югаслаўскую Фэдэрацыю.

Югаславія была адзінай з камуністычных краінаў, грамадзянам якой не былі патрэбныя візы для выезду на Захад.