26 лістапада – дзень народзінаў Уладзімера Караткевіча

26 лістапада ў 1930 годзе ў Воршы нарадзіўся Ўладзімер Караткевіч: празаік, паэт, драматург, нароўні з Быкавым – самы чытаны беларусамі айчынны пісьменьнік.
У Воршы ў школах і ў мэмарыяльным музэі пісьменьніка праходзіць тыдзень Караткевіча. Арганізацыяй імпрэзаў займаецца музэйны комплекс “Гісторыя і культура Аршаншчыны” і музэй Уладзімера Караткевіча. Яны заплянавалі правядзеньне літаратурна-музычных гасьцёўняў, музэйных урокаў для школьнікаў. Да помніка пісьменьніку ўскладуць кветкі — як звычайна, з удзелам прадстаўнікоў гарадзкіх уладаў.