У чэргах на кватэры – 700 тысячаў сем’яў

Намесьнік міністра архітэктуры і будаўніцтва Міхаіл Абрамчук: пашырэньне колькасьці сем’яў, якія маюць права на жытло, “стварае напружанасьць для бюджэту”.

“Закон аб іпатэцы практычна не працуе. Таму ў Беларусі трэба стварыць спэцыяльную сыстэму жыльлёва-будаўнічых ашчаджаньняў. Толькі гэтая сыстэма можа дазволіць выйсьці на высокі ўзровень будаўніцтва жытла”, - заявіў Абрамчук пад час выступу ў Палаце прадстаўнікоў.

25 лістапада ў ПП НС праходзяць парлямэнцкія слуханьні “Стан і пэрспэктывы разьвіцьця заканадаўства ў сфэры жыльлёвага крэдытаваньня”.

Ад 2011 году перад беларускімі будаўнікамі стаіць задача штогод здаваць па 10 мільёнаў квадратных мэтраў жытла.

За 10 месяцаў 2009 году будаўнікі здалі 4,728 мільёны квадратных мэтраў.