Таніраванае шкло ў законе

Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэньне дазволіць заводзкую таніроўку задняга і задняга бакавога шкла транспарту ў адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі.
Як паведамляе БЕЛТА, на імя прэзыдэнта паступалі шматлікія звароты з просьбай зьняць абмежаваньні на таніроўку шкла. Кіраўнік дзяржавы прыняў рашэньне аб тым, што ўжо ў самы бліжэйшы час будзе дазволена ўдзельнічаць у дарожным руху транспартным сродкам з заводзкай таніроўкай задняга і задняга бакавога шкла ў адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі.

Аляксандр Лукашэнка даў даручэньне ўраду ў месячны тэрмін перадаць яму на падпісаньне праект адпаведнага ўказа.