У сеціве зьявіўся чарговы відаэзварот пра карупцыю сярод расейскіх сілавікоў

Супрацоўнік вайсковай пракуратуры Сочы выступіў з выкрыцьцём у інтэрнэце. У інтэрнэце зьявіўся новы відэазварот супрацоўніка расейскіх праваахоўных органаў.
Сьледам за маёрам міліцыі з Новарасійску Аляксеем Дымоўскім з выкрыцьцём выступіў работнік вайсковай пракуратуры горада Сочы капітан юстыцыі Аляксандар Папкоў.

Папкоў кажа пра карупцыю, пра выпадкі неабгрунтаванага атрыманьня камандзірамі жыльля й перасьлед тых, хто асьмеліўся скардзіцца.

Паводле капітана Папкова, крымінальна-працэсуальная сыстэма ў Расеі скіраваная не на высьвятленьне праўды, а на асуджэньне чалавека любымі спосабамі — спыненьне справы значыць пралік у працы.

Маёр Дымоўскі пасьля свайго выступу ў сеціве быў звольнены з органаў унутраных спраў з фармулёўкай “за паклёп”.