Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянт зьвярнуўся да прэм’ера праз YouTube


Пасьля скандальнага відэазварота маёра расейскай міліцыі Аляксея Дымоўскага да Ўладзімера Пуціна ў Наварасійску пачалася праверка мясцовай міліцыі. Міністар унутраных справаў па выніках праверкі прадставіць даклад Пуціну і Мядзьведзеву.

Паведамленьні пра тое, што ў Інтэрнэце выкладзены відэазварот маёра Дымоўскага, зьявіліся ў суботу. Афіцэр міліцыі з Наварасійску публічна паскардзіўся, на несправядлівае стаўленьне міліцэйскага кіраўніцтва да супрацоўнікаў, маленькі заробак, адсутнасьць выходных і бальнічных. Міліцыянэр сьцьвярджае, што кіраўніцтва прымушае падначаленых раскрываць неіснуючыя злачынствы для паляпшэньня статыстычных паказьнікаў. Дымоўскі просіць кіраўніцтва РФ навесьці парадак у міліцыі.

У нядзелю начальнік УУС па Краснадарскаму краю звольніў Дымоўскага. У інтэрвію “Рэху Масквы” Дымоўскі заявіў, што апасаецца за сваю бясьпеку і бясьпеку сваёй сям’і.

Больш падрабязна чытайце ТУТ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG