Ляпісы па-расейску пра Беларусь

Шаноўныя чытачы, шмат цікавага часам адбываецца там, дзе нас няма, але ёсьць таленавітыя калегі-прафэсіяналы ці проста аматары з відэа ці фотакамэрай. Пад новай рубрыкай будуць зьяўляцца матэрыялы зь іншых СМІ і блогасфэры, якія, на нашу думку, могуць быць цікавыя вам. Прысылайце свае прапановы -- што варта апублікаваць на сайце svaboda.org -- cвабода не бывае чужой!
Культавы гурт «Ляпіс Трубяцкі» для трыб’ют-альбома, прысвечанага 40-годзьдзю расейскага культавага гурту «Машина Времени», запісаў песню «Скворец».