Імпартныя харчы падаражэюць

А.Лукашэнка сваім указам падвысіў увазное мыта на шэраг імпартных харчовых тавараў тэрмінам на 9 месяцаў.
Мыта на цыбулю, капусту, цыбулю, моркву, буракі цяпер складае 180 працэнтаў ад кошту тавару, што фактычна ліквідуе гэты імпарт. Як паведамляе Інтэрфакс, раней мыта на гэтую гародніну складала 5—15 працэнтаў.

У два разы падвышанае мыта на сыр і тварог, муку, макароны, у 5 разоў – на крухмал. Істотна падаражэюць кандытарскія вырабы, памідоры і агуркі.

Такім чынам беларускія ўлады хочуць падтрымаць беларускіх вытворцаў харчовых тавараў, абмежаваць імпарт, скараціць адмоўнае сальда ў замежным гандлі.