Тыдзень у фатаздымках, 31 траўня—6 чэрвеня

Футбалісты наваполацкага футбольнага клюбу “Нафтан" упершыню заваявалі Кубак Беларусі. 31 траўня

Канцэрт беларускага барда і паэта Сержука Сокалава-Воюша прагучаў увечары 1 чэрвеня ў Менску ў сядзібе БНФ

2 чэрвеня ў Менскім раёне на плошчах ААТ “Гастэлаўскае” адчынілася 19-я міжнародная спэцыялізаваная выстава “Белагра”

Альжбэта Радзівіл наведала радавую сядзібу. З фотаблогу Валеры Дранчука

Акцыя ў памяць загінулых на плошчы Т’яньаньмэнь, кітайскае пасольства. 4 чэрвеня

Зь візытам у Беларусі знаходзіўся кіраўнік МЗС Ізраілю Авігдор Лібэрман. Сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам. 4 чэрвеня

Кіраўнік МЗС Ізраілю Авігдор Лібэрман сустрэўся з прадстаўнікамі габрэйскай меншасьці і наведаў мэмарыял "Яма".4 чэрвеня

Другі тыдзень прыпынак ля Баранавіцкага аўтавакзалу размаляваны нацыстоўскай сымболікай. 4 чэрвеня

Фігурантам “справы 14-ці” Алесю Стральцову і Алесю Чарнышову могуць зьмяніць умовы адбыцьця пакараньня. 5 чэрвеня

Пэрформанс за адмену сьмяротнай кары. 5 чэрвеня