Тыдзень у фатаздымках. 19—25 ліпеня

20 ліпеня - Аляксандар Лукашэнка з сынам Міколам узначаліў калёну матацыклістаў на «Харлі Дэвідсане»

20 ліпеня. - У дыялёг грамадзкасьці з грамадзкасьцю, а не з уладамі, як плянавалася, ператварыліся слуханьні пад назовам “Грамадзтва і дзяржава: мэханізмы ўзаемадзеяньня”. Прадстаўнікі ўлады праігнаравалі мерапрыемства. // Дыялёг грамадзкасьці з… грамадзкасьцю

20 ліпеня. - У дыялёг грамадзкасьці з грамадзкасьцю, а не з уладамі, як плянавалася, ператварыліся слуханьні пад назовам “Грамадзтва і дзяржава: мэханізмы ўзаемадзеяньня”. Прадстаўнікі ўлады праігнаравалі мерапрыемства. Выступае Ўладзімер Нісьцюк // Дыялёг грамадзкасьці з… грамадзкасьцю

21 ліпеня Чарга за візамі ў пасольства Польшчы. - Калі памяняецца візавая сытуацыя?

21 ліпеня - У Ваўкавыску пад адкрытым небам вядомы гісторык Алег Латышонак прэзэнтаваў сваю новую кнігу “Нацыянальнасьць — беларус”. // На Швэдзкай гары — кніга пра беларусаў

21 ліпеня - Міністэрства па надзвычайных сытуацыях прыняло рашэньне часова забараніць эксплюатацыю беларускага ўчастка нафтаправода “Унеча-Вэнтспілс”. //
Беларусы перакрылі нафтаправод у Латвію
Прадуктаправод “Унеча – Вэнспілс”. Фотарэпартаж
Яны нас — малаком і мясам, а мы іх — трубой
Менску далі зразумець: застанесься і без трубы, і бяз грошай

22 ліпеня. - У цэнтры Менску, у гістарычнай Пярэсьпе адкрылі “Дом Масквы”. 4-павярховая пабудова на вуліцы Камуністычнай вонкава нагадвае крыху зьменшаную копію маскоўскай мэрыі. // У Менску зьявіўся дублікат маскоўскай мэрыі

24 ліпеня - Першы палітычны прызыўнік, былы студэнт-выдатнік і сябра партыі БНФ Зьміцер Жалезнічэнка на два дні раней за тэрмін звольнены з войска ў запас. Пасьля другога адлічэньня з унівэрсытэту Зьміцер праслужыў амаль 18 месяцаў у транспартнай вайсковай частцы ў Жлобіне. Прысягі не прымаў. // Жалезьнічэнка: Жыцьцё — яно даўжэйшае за паўтара гады

24 ліпеня - На Менск абрынулася наймацнейшая за 16 гадоў залева. Некаторыя падземныя пераходы заліло вадой цалкам // Менск па калена ў вадзе

24 ліпеня - На Менск абрынулася наймацнейшая за 16 гадоў залева. Вада зацякала нават у мэтро // Менск па калена ў вадзе

24 ліпеня - На Менск абрынулася наймацнейшая за 16 гадоў залева. На Нямізе пасажыраў з тралейбусаў ратавалі на плытах // Менск па калена ў вадзе

24 ліпеня - На Менск абрынулася наймацнейшая за 16 гадоў залева. Затоплены ўнівэрсам “Рублёўскі” на Нямізе // Менск па калена ў вадзе