Тыдзень у фатаздымках, 6—12 верасьня

6 верасьня, нядзеля - Алесь Пушкін прэзэнтуе свой новы твор на Крапівенскім полі пад Воршай.

6 верасьня, нядзеля - У Смаргоні прайшоў Дзень беларускага пісьменства.

6 верасьня, нядзеля - У дзень Беларускага пісьменства ў Смаргоні адкрылі помнік Францішку Багушэвічу

7 верасьня, панядзелак - “Малады фронт” адзначыў сваё 12 - годзьдзе

7 верасьня, панядзелак - БНФ панізіў сваё прадстаўніцтва ў Аб’яднаных дэмакратычных сілах. На фота — прэс-канфэрэнцыя з гэтай нагоды з удзелам Ігара Лялькова, Аляксея Янукевіча, Рыгора Кастусёва

7 верасьня, панядзелак - споўнілася шэсьць месяцаў з дня сьмерці салігорскай праваабаронцы Яны Паляковай. З гэтай нагоды ў царкве Салігорску прайшла памінальная служба. Сябры і паплечнікі наведалі таксама маці Неанілу і магілу Яны Паляковай.

8 верасьня, аўторак - Міліцыянты разагналі акцыю “Маладога фронту” насупраць будынку расейскай амбасады, прысьвечаную ўгодкам Аршанскай бітвы. Актывістаў арганізацыі Міколу Дземідзенку і Маргарыту Кароль затрымалі і адвезьлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну Менску.

8 верасьня, аўторак - Менск наведаў прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс

8 верасьня, аўторак - Бой падушкамі на Дзень вайсковай славы сабраў больш за тысячу чалавек.

9 верасьня, серада - Штрафамі пакараў суд Цэнтральнага раёну Менску актывістаў “Маладога фронту” Міколу Дземідзенку і Рыту Кароль за пэрформанс насупраць будынку расейскай амбасады 8 верасьня.

9 верасьня, серада - У Менску на Кастрычніцкай плошчы жорстка разагналі акцыю супраць уводу расейскіх войскаў у Беларусь для манэўраў.
ВІДЭАРЭПАРТАЖ

10 верасьня, чацьвер - Прадстаўнікі ўладаў зьнішчылі тры крыжы на месцы расстрэлу кіраўніка пасьляваеннага антыкамуністычнага падпольля на Мядзельшчыне і Смаргоншчыне Расьціслава Лапіцкага.

10 верасьня, чацьвер - Ва ўрочышчы Дразды, што напрыканцы Даўгінаўскага тракту, адкрылі мэмарыял на месцы першага ў Беларусі канцлягеру.

11 верасьня, пятніца - У Менску прайшла прэзэнтацыя чарговай справаздачы па рэфармаваньні бізнэсу, складзенай паводле стану на 1 чэрвеня 2009 году адмыслоўцамі Міжнароднай фінансавай карпарацыі Ўсясьветнага банку. На фота — кіраўнік дэпартамэнту Міжнароднай фінансавай карпарацыі Ўсясьветнага банку спадар Ніл Грэгары.

12 верасьня, субота - У Горадні прайшоў зьезд ляяльнага ўладам Саюзу палякаў. Яго наведаў і міністар культуры Павал Латушка.

12 верасьня, субота - Дзень гораду сьвяткуюць ў Менску. Сьвята пачынаецца за кардонамі міліцыі.

У краіне капаюць бульбу. Фотакарэспандэнт Свабоды назіраў за зборам бульбянога ўраджаю ў Маславічах, што на Меншчыне.