Стаць грамадзянінам Беларусі для замежнікаў будзе складаней

Беларусь распрацоўвае праекты заканадаўчых актаў, на падставе якіх плянуецца зрабіць больш жорсткай працэдуру прадастаўленьня беларускага грамадзянства.
Пра гэта паведаміў начальнік Дэпартамэнту га грамадзянству і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун на паседжаньні сумеснай камісіі дзяржаваў – удзельнікаў Пагадненьня аб супрацоўніцтве краінаў СНД ў барацьбе з незаконнай міграцыяй.

Паводле словаў А.Бегуна, мяркуецца павелічэньне колькасьці ўмоваў для атрыманьня замежнікамі беларускага грамадзянства. Дадзеныя зьмены і дапаўненьні ўносяцца ў заканадаўства аб прававым становішчы іншаземцаў у Беларусі, паведамляе Інтэрфакс.