Паводле Міністэрства аховы здароўя, па Беларусі назіраецца зьніжэньне захворвальнасьці, выкліканай вострымі рэсьпіраторнымі інфэкцыямі. 9 лістапада, параўнальна зь мінулым панядзелкам, адзначалася зьніжэньне вострых рэсьпіраторных інфэкцый на 40,7% сярод дзяцей і на 43,3% — сярод дарослых.
Паводле міністэрства, карантынныя мерапрыемствы (падаўжэньне школьных вакацыяў ці прыпыненьне навучальнага працэсу) дазволілі зьнізіць удзельную вагу захварэлых дзяцей з 57,6% (31 кастрычніка) да 45,9% (9 лістапада).
На 10 лістапада супраць сэзоннага грыпу прышчэплена амаль 773 тысячы чалавек, што складае 94% кантынгенту групы рызыкі.
Фармацэўтычныя прадпрыемствы працуюць ва ўзмоцненым рэжыме, паведамляе Мінздраў. Прадпрыемства “Лекфарм” вырабіла болей за 100 тысяч пакункаў арпэтолу, якія бліжэйшымі днямі паступяць у аптэчную сетку.