Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грып у Беларусі


Мэдыкі настойваюць на тым, каб вакацыі ў менскіх школах працягнулі да 15 лістапада. Аднак Менгарвыканкам вырашыў, што вакацыі ў школах Менску падоўжаныя ня будуць.У Менску памерла расейская кінарэжысэрка. У шпіталь яна паступіла з сымптомамі грыпу.


Ад пнэўманіі паміраюць маладыя


Лекар-рэаніматоляг: "Асаблівасьць эпідэміі ў тым, што ў асноўным хварэюць на пнэўманію і паміраюць ад пнэўманіі людзі маладыя, у веку 25—35 гадоў безь цяжкіх спадарожных хвароб. І гэтая зьява характэрная для вірусу A(H1N1). І таму выказваньні чыноўнікаў міністэрства пра тое, што, маўляў, пнэўманія — гэта такая распаўсюджаная хвароба... Так, сапраўды, хвароба нярэдкая, але сьпісваць на тое, што гэта людзі сталыя, з кепскім здароўем, — няправільна гэта і няпраўда”.



Вакацыі менскім школьнікам не падоўжылі


“Вакацыі ў школах Менску падоўжаныя ня будуць. Школьнікі пойдуць у школы 12 лістапада”, — паведаміла намесьніца старшыні камітэту ў справах адукацыі Тацьцяна Злобіна.

Раней галоўны лекар Менскага гарадзкога цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі Фёдар Германовіч казаў, што эпідэміёлягі прапанавалі прадоўжыць канікулы ў менскіх школах да 16 лістапада.


Дыягназ хваробы расейскай кінарэжысэркі засакрэцілі


Аднак галоўны лекар 3-га гарадзкога клінічнага шпіталя Ўладзімір Комар адмовіўся камэнтаваць сьмерць жанчыны на той падставе, што ня мае на гэта дазволу ад Камітэту ў справе аховы здароўя Менгарвыканкаму.



Карантын, магчыма, працягнуць


Мэдыкі настойваюць на тым, каб вакацыі ў менскіх школах працягнулі да 15 лістапада.

Пра гэта паведаміла загадчыца эпідэміялягічнага аддзелу Мінскага гарадзкога цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі Алена Фісенка.


У Менску памерла расейская кінарэжысэрка


44-гадовая Марыя Салаўцова паступіла ў 3-і гарадзкі клінічны шпіталь Менска з сымптомамі грыпу, яе стан імкліва пагаршаўся і жанчыну тэрмінова перавялі ў рэанімацыю. Нягледзячы на высілкі лекараў, 10 лістапада Марыя Салаўцова памерла. Расейскія калегі рэжысэркі не выключаюць, што яна памерла ад “сьвінога грыпу”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG