У Лошыцы памянулі ахвяраў сталінізму

У Лошыцкім яры сёньня адбыўся мітынг памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Акцыя была арганізаваная Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыяй - БНФ і санкцыяваная менскімі ўладамі.
На месца, дзе ў сталінскія часы расстрэльваліся нявінныя людзі, сабраліся некалькі сотняў чалавек. Удзельнікі акцыі ўсклалі кветкі да крыжа памяці рэпрэсаваных і запалілі свечкі.

Адзін з арганізатараў акцыі Юры Беленькі абвінаваціў цяперашнія беларускія ўлады “ў зьнішчэньні беларускамоўных школаў і перашкодах на шляху пашырэньня ўжываньня мовы”