Беларусь адправіла Ўкраіне гуманітарную дапамогу

Сяргей Мартынаў

Партыя гуманітарнай дапамогі для пераадоленьня эпідэміі грыпу складаецца з расходных матэрыялаў і прэпаратаў, востра неабходных у кароткі пэрыяд піку захворвальнасьці.
Пра гэта паведаміў журналістам у Івана-Франкоўску міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў:

“З улікам той сытуацыі, якая склалася ў барацьбе з грыпам ва Ўкраіне, Беларусь, зыходзячы зь неабходнасьці ўзаемадзеяньня ў сфэры аховы здароўя, перадала ўкраінскаму боку партыю гуманітарнай дапамогі”, — цытуе міністра Інтэрфакс.